БЕЛ Ł РУС

Выйшла па-беларуску кніга пра Тадэвуша Кандрусевіча. У загаловак вынесены словы яго маці

20.07.2026 / 13:02

Nashaniva.com

Кніга мае назву «Марыя, рабі з ім, што пажадаеш…» Жыццё і служэнне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ад нараджэння да першых гадоў біскупства».

Такая кніга на польскай мове аўтарства сястры Марцэліны Мігач выходзіла ў выдавецтве Pro Christo ў 2024 годзе. Верагодна, да 80‑годдзя заслужанага іерарха кнігу пераклалі на беларускую мову, піша katolik.life.

У назву вынесена фраза з малітвы маці Тадэвуша Кандрусевіча. Ён распавядаў, што калі быў яшчэ немаўлём, то моцна захварэў і разам з мамай ляжаў у шпіталі ля касцёла Маці Божай Анёльскай у Гродне:

«Тады мама прынесла мяне ў касцёл, паклала на алтары Божай Маці і сказала: «Марыя, рабі з ім, што хочаш». Як аказалася потым, Марыя зрабіла…»

Маці даверыла апеку над сынам Марыі, бо лекары нiчога не маглі зрабіць, каб вылечыць дзіця. І ў хуткім часе ён ачуняў. Таксама арцыбіскуп упэўнены, што менавіта дзякуючы заступніцтву Маці Божай ён адчуў пакліканне да святарства, а рашэнне пайсці ў семінарыю прыняў у Вострай Браме ў Вільні.

Дарэчы, калі Тадэвуш Кандрусевіч стаў святаром, некаторы час ён быў пробашчам менавіта ў парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне.

Чытайце таксама:

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

Каментары да артыкула