Трамп стаў героем мемаў пасля чэмпіёнскага фота зборнай Іспаніі
«Той самы чувак, якога ніхто не запрашаў», — жартуюць з фота.
Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля фіналу чэмпіянату свету ўручыў футбалістам зборнай Іспаніі трафей і далучыўся да цырымоніі ўзнагароджання. Аднак найбольшую ўвагу прыцягнула тое, што Трамп не пакінуў поле, а застаўся побач з футбалістамі падчас іх святкавання.
Калі гульцы збіраліся для традыцыйнага чэмпіёнскага фота, прэзідэнт ЗША працягваў пазіраваць разам з камандай. Прэзідэнту FIFA Джані Інфанціна давялося падысці і жэстам паказаць Трампу, што яму варта адысці, каб іспанскія футбалісты маглі паўнавартасна адсвяткаваць сваю перамогу.
Фота: fifa.com
Гэтыя кадры хутка разышліся па сацыяльных сетках. Людзі пачалі жартаваць, што Трамп «стаў гульцом зборнай Іспаніі», «выйграў чэмпіянат свету» або проста «змагаўся за месца ў цэнтры кадра». «Той самы чувак, якога ніхто не запрашаў», — іранізуюць іншыя. Некаторыя параўноўваюць яго са свякрухай, якая без запрашэння далучылася да фота маладзёнаў на вяселлі.
Фота: SarcasticDoodl /Х
Подпіс на здымку: «Хлопец сур'ёзна думае, што ён частка зборнай».
Подпіс: «Той самы чувак, якога ніхто не запрашаў».
Фота: jeremynewberger / Х
Адзін з карыстальнікаў пажартаваў, што пасля перамогі Іспаніі Кубак свету нібыта адправяць у Авальны кабінет — «паводле правілаў краіны-гаспадыні».