БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

20.07.2026 / 15:22

Nashaniva.com

Матчы другога раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцыі яшчэ не стартавалі, а сёння ўжо прайшло лёсаванне трэцяга раўнду.

Фота: uefa.com

Чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск» выбыў з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, але працягне барацьбу ў Лізе канферэнцый, яго супернікам будзе чарнагорская «Суцьеска». Мінскае «Дынама» згуляе з азербайджанскім «Нефтчы», а БАТЭ са швейцарскім «Сьёнам».

Такім чынам пераможцам пары «МЛ Віцебск» — «Суцьеска» згуляе з пераможцам «Борац» (Боснія і Герцагавіна) — «Петракуб» (Малдова).

Пераможца пары «Дынама» (Мінск) — «Нефтчы» (Баку) згуляе з пераможцам двубою «Жалезнічар» (Сербія) — «Брага» (Партугалія).

БАТЭ ў выпадку перамогі над «Сьёнам» згуляе з пераможцам пары «Зімбру» (Малдова) — «Ноа» (Арменія).

Матчы 2‑га раўнду ЛК пройдуць 22‑23 і 30 ліпеня. Матчы 3‑га раўнду ЛК — 6 і 13 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула