БЕЛ Ł РУС

Кіроўца аўтобуса ўвозіў у Беларусь мефедрон ва ўпакоўцы для пральнага парашку

20.07.2026 / 18:48

Nashaniva.com

У пункце пропуску «Брэст» мытнікі выявілі спробу незаконнага ўвозу ў Беларусь асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва — больш за 28 грамаў мефедрону, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Парушэнне было выяўлена, калі ў пункт пропуску пад кіраваннем 48‑гадовага грамадзяніна Беларусі прыбыў пасажырскі аўтобус Setra.

Падчас мытнага кантролю кіроўца паказаў асабістыя рэчы і пакет з пакупкамі, які, паводле яго слоў, ён узяў у Польшчы для перавозкі. Мытнікі прынялі рашэнне праверыць багаж з выкарыстаннем рэнтгенаўскай устаноўкі.

Падчас сканавання спецыялісты заўважылі нетыповае ўкладанне ўнутры ўпакоўкі са сродкам для мыцця. Дадаткова на наяўнасць забароненых рэчываў адрэагаваў службовы сабака.

Падчас агляду з упакоўкі быў выняты палімерны ziplock-пакет з крышталічным рэчывам белага колеру. Судовая экспертыза пацвердзіла, што гэта мефедрон — асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Агульная маса канфіскаванага рэчыва склала больш за 28 грамаў.

Брэсцкая мытня распачала крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 328‑1 Крымінальнага кодэкса Беларусі — незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў.

Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Расіянку, якая зрабіла ў бары «кальян на кулічы», усё ж не будуць адпраўляць у калонію

20‑гадовага мінчука затрымалі перад тым, як ён паспеў прадаць першую дозу наркотыку 16‑гадовай дзяўчыне

У Расіі беларус фасаваў наркотыкі ў каробкі ад пячэння і адпраўляў пакупнікам праз таксі. Таксіст не паверыў і павёз пячэнне ў паліцыю

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

Каментары да артыкула