БЕЛ Ł РУС

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай

21.07.2026 / 07:40

Nashaniva.com

Футбаліст выступіў з эмацыйнай прамовай у распранальні перад прайграным фіналам.

Фота: Ashley Landis / AP

Форвард зборнай Аргенціны Ліянэль Месі прыняў рашэнне завяршыць выступленні за нацыянальную каманду. Пра гэта паведаміў журналіст Эрнан Кастыльё ў сацыяльнай сетцы X.

Паводле інфармацыі крыніцы, перад фіналам чэмпіянату свету 2026 года футбаліст выступіў з эмацыянальнай прамовай у распранальні, абвясціўшы, што гэты матч стане для яго апошнім у складзе «альбіселестэ», піша Championat.com.

Нагадаем, што зборная Аргенціны саступіла Іспаніі ў вырашальным матчы турніру з лікам 0:1 у дадатковы час.

На чэмпіянаце свету Месі адзначыўся васьмю галамі і чатырма выніковымі перадачамі.

Падчас сусветнага першынства Ліянэль першым сярод усіх футбалістаў пераадолеў адзнаку ў 20 галоў на чэмпіянатах свету, у выніку забіў 21, а таксама стаў найлепшым асістэнтам і рэкардсменам па колькасці праведзеных матчаў у гісторыі гэтага турніру.

Чытайце таксама:

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Вогненны матч за трэцяе месца: каманды забілі дзесяць мячоў

Каментары да артыкула