БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Ірана заявіў пра «татальную вайну» з ЗША

21.07.2026 / 10:50

Nashaniva.com

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян пасля дзявятай ночы амерыканскіх удараў заявіў, што краіна апынулася ў стане поўнамаштабнай вайны.

Масуд Пезешкіян. Фота: Iranian Presidency / Anadolu via Getty Images

«Рэальнасць такая, што сёння Ісламская Рэспубліка Іран сутыкнулася з татальнай вайной, якую вядуць Злучаныя Штаты», — сказаў ён.

Паводле звестак Тэгерана, удары цяпер наносяцца не толькі па поўдні краіны, але і па цэнтральных і паўночна-заходніх рэгіёнах, піша Bild.

Іранскія ўлады паведамілі пра атаку на Тэбрыз, дзе загінуў як мінімум адзін чалавек, а таксама пра ўдары па аб'ектах у Бушэры і на будаўнічай пляцоўцы атамнай станцыі Дархавін.

Дональд Трамп заявіў, што апошнія атакі праводзяцца «ў гонар загінулых амерыканскіх вайскоўцаў». Паводле дадзеных ЗША, з пачатку вайны загінулі 17 амерыканскіх салдат. Іран паведамляе пра 50 загінулых і больш чым 500 параненых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула