У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход
Новы для Мінска фармат арганізацыі дарожнага руху прымянілі на скрыжаванні вуліц Нёманскай і Лідскай у мікрараёне Каменная Горка.
Фота: threads.com/@vasilchuk8494
Прынцып працы пераходу заключаецца ў тым, што зялёны сігнал святлафора адначасова загараецца для ўсіх пешаходаў. У гэты час рух аўтамабіляў па ўсіх напрамках цалкам спыняецца, таму людзі могуць бяспечна пераходзіць скрыжаванне не толькі па звычайных пераходах, але і па дыяганалі.
Такое рашэнне таксама дазваляе зрабіць рух больш зручным для раварыстаў ды самакатчыкаў. Найбліжэйшым часам на скрыжаванні плануюць паставіць спецыяльныя таблічкі, якія дазволяць ім не злазіць з ровара або самаката пры перасячэнні праезнай часткі.
Чытайце таксама:
У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА
У Мінску распрацуюць адзіныя прынцыпы размяшчэння рэкламы ўздоўж дарог
У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?
У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?