Грамадства

У Мінску распрацуюць адзіныя прынцыпы размяшчэння рэкламы ўздоўж дарог

У Мінску рыхтуецца канцэпцыя ацэнкі ўплыву знешняй рэкламы на бяспеку дарожнага руху. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч падчас пасяджэння камісіі па бяспецы дарожнага руху.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак 

Паводле слоў чыноўніка, дакумент вызначыць агульныя прынцыпы ўстаноўкі рэкламных канструкцый уздоўж дарог як для камерцыйных, так і для дзяржаўных арганізацый, а таксама для органаў, якія ўзгадняюць такія праекты.

Чакаецца, што новыя правілы дапамогуць знізіць суб'ектыўнасць пры прыняцці рашэнняў і зробяць працэс узгаднення больш празрыстым. Пасля распрацоўкі канцэпцыю плануюць вынесці на разгляд Мінскага гарадскога савета дэпутатаў.

Таксама на пасяджэнні абмеркавалі пытанні бяспекі каля ўстаноў адукацыі. Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў даручыў поўнасцю забяспечыць бяспеку каля школ і дзіцячых садкоў да 15 жніўня.

У 2026 годзе ў Мінску запланаваная рэалізацыя 271 мерапрыемства на 209 участках вулічна-дарожнай сеткі і дваровых тэрыторый. Сярод іх:

  • устаноўка штучных няроўнасцяў;
  • звужэнне праезнай часткі ў небяспечных месцах;
  • упарадкаванне нерэгуляваных пешаходных пераходаў;
  • стварэнне зон высадкі і пасадкі дзяцей каля школ;
  • мадэрнізацыя вулічнага асвятлення.

Акрамя таго, разглядалася ініцыятыва па абмежаванні руху грузавікоў на асобных участках МКАД. Плануецца вызначыць эксперыментальны ўчастак, дзе на працягу года будуць вывучаць уплыў новых абмежаванняў на аварыйнасць і інтэнсіўнасць руху. Па выніках эксперыменту будуць прынятыя далейшыя рашэнні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў55

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў55

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць