Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў
Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня сваімі ўказамі правёў кадравыя перастаноўкі ў Міністэрстве абароны, паведамляе яго прэс-служба.
Будынак Міністэрства абароны ў Мінску. Фота: БелТА
Генерал-маёр Аляксандр Масолаў прызначаны намеснікам міністра абароны па тыле — начальнікам тылу Узброеных сіл. Раней ён займаў пасаду першага намесніка начальніка тылу Узброеных сіл — начальніка штаба тылу. Генерал-маёр Андрэй Бурдыка, які займаў гэтую пасаду раней, звольнены з вайсковай службы ў запас.
Генерал-маёр Дзмітрый Бітны вызвалены ад пасады намесніка камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл і прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл.
Генерал-маёр Аляксандр Бас вызвалены ад пасады камандзіра войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл. Ён звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам насіць вайсковую форму адзення і знакі адрознення.
Чытайце таксама:
Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва
Віктару Хрэніну прызначылі новага намесніка
Лукашэнка заявіў, што афіцэр павінен бараніць Радзіму, а не служыць дзеля кватэры і кухні