БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно

22.07.2026 / 11:59

Nashaniva.com

У інтэрв'ю праекту First and Red тэнісітка расказала журналісту, што ёй паступілі дзве прапановы зняцца ў кіно

Шарліз Тэран, фота Theo Wargo/WireImage

Адна прапанова тычылася сумеснага праекта пра тэніс з удзелам аўстралійскай актрысы і камедыянткі Рэбел Уілсан.

«Але здымкі былі б у Аўстраліі. І ўсё роўна яны занялі б 2—3 месяцы. Я столькі часу там не бываю. Гэта проста фізічна было б немагчыма зрабіць. Але прапанова была, і я вельмі хацела», — расказала першая ракетка свету.

Журналіст таксама пацікавіўся, хто мог бы сыграць Арыну, калі б пра яе знялі біяграфічны фільм.

Спартсменка назвала імя ўраджэнкі Паўднёвай Афрыкі, 50‑гадовай Шарліз Тэран.

Шарліз Тэран — зорка сусветнага кіно, яна сыграла жонку галоўнага героя Кіяну Рыўза ў «Адвакаце д'ябла», сыграла галоўную гераіню ў шчымлівай меладраме «Салодкі лістапад», дзе знялася таксама з Кіяну Рыўзам.

Таксама знялася ў такіх фільмах, як «Легенда Бангера Ванса», «Магутны Джо Янг», «Жонка астранаўта», «Монстр», за што атрымала «Оскар», дэтэктыве «Цёмныя таямніцы», «Вар'яцім Максе», двух «Фарсажах».

У «Адысеі» Нолана яна сыграла Каліпсо.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула