БЕЛ Ł РУС

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі

22.07.2026 / 23:10

Nashaniva.com

Вядомая італьянская актрыса Арнэла Муці і яе дачка, спявачка Найке Рывелі, маюць намер атрымаць расійскае грамадзянства. Пра гэта Найке Рывелі паведаміла ў інтэрв'ю расійскаму інфармагенцтву «РИА Новости».

Арнэла Муці. Фота: AP Photo / Andreea Alexandru

Па словах Рывелі, яны з маці падаюць заяву на расійскае грамадзянства, бо хочуць «адчуваць сябе па-сапраўднаму як дома». Рывелі таксама адзначыла, што ў іх ёсць рускія карані, таму яны не хочуць адмаўляцца ад свайго паходжання, а таксама ад сям'і і сяброў.

Спявачка паведаміла, што разам з маці яна разглядае магчымасць набыцця дома ў Маскве або Санкт-Пецярбургу.

Арнэла Муці вядомая па ролях у фільмах «Утаймаванне свавольніка», «Шалёна закаханы», «Самая прыгожая жонка», «Народны раман» і іншых.

Пра жаданне атрымаць расійскае грамадзянства актрыса заяўляла і раней. Яшчэ ў 2013 годзе яна казала пра гэта ў інтэрв'ю, а ў 2018 годзе паведамляла журналістам, што мае жыллё і рэгістрацыю ў Маскве, аднак расійскага пашпарта на той момант у яе не было.

Чытайце таксама:

Жан-Клод Ван Дам перадаў «пацалунак Пуціну» на фоне абвінавачванняў у сэксуальных злачынствах

Вядомы аўтадызайнер, стваральнік аблічча BMW X5 і X6 атрымаў расійскае грамадзянства

Каментары да артыкула