Свет55

Жан-Клод Ван Дам перадаў «пацалунак Пуціну» на фоне абвінавачванняў у сэксуальных злачынствах

64-гадовы акцёр Жан-Клод Ван Дам звярнуўся да Уладзіміра Пуціна і заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Расію і стаць «паслом міру». Таксама ён перадаў пацалунак расейскаму прэзідэнту і ягонай сям'і. Відэа з ягоным зваротам апублікаваў тэлеграм-канал «Панченко», і на ім акцёр знаходзіцца побач з былым дэпутатам украінскай Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча Аляксандрам Анішчанкам, піша The Moscow Times.

Жан-Клод Ван Дам. Фота: Emma McIntyre/WireImage

«Для мяне гэта будзе гонарам», — заявіў акцёр, нагадаўшы пра сустрэчу з Пуціным на чэмпіянаце Еўропы ў баях без правіл у Сочы.

Відэа не было размешчана ў афіцыйным акаўнце акцёра, але ў ягоным інстаграме з'явілася відэа з яшчэ адным прыхільнікам Уладзіміра Пуціна Стывенам Сігалам, якога Ван Дам называе сваім блізкім сябрам. У 2024 годзе Сігал заявіў, што гатовы «памерці за Пуціна», і наведаў ягоную інаўгурацыю.

У пачатку вайны Жан-Клод Ван Дам падтрымліваў Украіну. Акцёр у 2022 годзе пабываў з візітам у Закарпацці і фатаграфаваўся з украінскімі памежнікамі. Ён пазіраваў на фота ў вышыванцы і выкрыкваў лозунг «Слава Украіне!».

Летась акцёр апынуўся ў цэнтры скандалу. У красавіку 2024 года румынскае выданне Libertatea паведаміла, што Ван Дам стаў фігурантам справы аб гандлі людзьмі, уключаючы непаўналетніх. Расследаванне вядзе румынская пракуратура па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Следства мяркуе, што ён уцягваў дзяўчат у сэксуальную эксплуатацыю з выкарыстаннем псіхалагічнага ціску.

Жан-Клод Ван Дам — не першы акцёр, які абвінавачваецца ў злачынствах і падтрымліваў сувязь з Расіяй. У 2018 годзе супраць Стывена Сігала было пачата расследаванне за згвалтаванне ў 2002 годзе. Але справа праз некалькі месяцаў пасля пачатку была закрытая пракуратурай Лос-Анджэлеса з-за заканчэння тэрміну даўніны. У 2016 годзе Сігал атрымаў расійскае грамадзянства, а ў 2018-м прызначаны спецпрадстаўніком МЗС РФ па гуманітарных сувязях з ЗША.

Яшчэ адзін удзельнік скандалаў — французскі акцёр Жэрар Дэпард'ё. Ён абвінавачваецца ў сэксуальных дамаганнях і згвалтаваннях — больш за дзясятак жанчын выставілі адпаведныя абвінавачванні. У 2025 годзе праходзіў судовы працэс па справе аб гвалце на здымачнай пляцоўцы ў 2021 годзе.

У 2013 годзе Дэпард'ё атрымаў расійскае грамадзянства пасля канфлікту з французскімі падатковымі ўладамі. Пасля пачатку вайны француз перастаў прыязджаць у Расію і здымацца ў ёй, а ў Дзярждуме ў пачатку 2025 года заклікалі адабраць у яго пашпарт.

Каментары5

  • цьфу
    17.04.2025
    ен тыповы мярзотнiк
  • Гы
    17.04.2025
    Ван Даму спатрэбіцца цалаваць ніжэй спіны :)
  • Просто
    17.04.2025
    Подонок

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля1

Аргазм: што норма, а што не норма8

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер11

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць