Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі
У прэс-службе кампаніі заявілі, што іх работа часова прыпыненая.
Спачатку з'явілася інфармацыя, што быў атакаваны і загарэўся склад Wildberries у вёсцы Новасаратаўка Усевалажскага раёна Ленінградскай вобласці.
Акрамя таго, быў атакаваны склад Wildberries у Сімферопалі. Пазней атаку пацвердзілі і ў самой кампаніі, паведаміўшы пра эвакуацыю персаналу.
«Сартавальны цэнтр кампаніі ў Сімферопалі быў эвакуяваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі», — паведамілі ў прэс-службе WB.
Пазней стала вядома, што пад Пецярбургам палаюць як мінімум чатыры хабы ў Шушарах і Вуткінай Завадзі.
Мяркуючы па відэа, некаторыя склады знішчаныя дашчэнту.