БЕЛ Ł РУС

Якое пакаранне цяпер у Беларусі даюць за наркотыкі?

24.07.2026 / 15:34

Nashaniva.com

У спажыўцоў ёсць вялікі шанец саскочыць на хімію, у распаўсюднікаў амаль без варыянтаў калонія.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

За першае паўгоддзе 2026 года ў Беларусі за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў (арт. 327—331, 332 КК), асудзілі 1039 чалавек. Гэта 8,2% ад усіх асуджаных у краіне, паведамляе Вярхоўны суд.

Пры гэтым колькасць асуджаных за наркотыкі скарачаецца. Асудзілі на 4,9% менш, чым за той жа перыяд 2025 года.

Карціна дзеліцца на дзве прынцыпова розныя часткі: тых, каго асудзілі за захоўванне «без мэты збыту» (спажыванне, ч. 1 арт. 328), і тых, каго прызналі вінаватымі ў збыце (ч. 2—5 арт. 328).

За спажыванне — часцей хімія

Па ч. 1 арт. 328 КК асудзілі 666 чалавек. Тут пакаранні прыкметна мякчэйшыя.

Большасці спажыўцоў — 467 чалавекам (70,1%) — прызначылі абмежаванне свабоды, тую самую хімію. У гэтай лічбе разам і хімія з накіраваннем, і хатняя хімія.

У калонію адправілі 69 чалавек, ці 10,4%.

Яшчэ 31 чалавек (4,7%) атрымаў арышт, аднаму прызначылі штраф, а 98 чалавек (14,7%) абышліся іншымі мерамі — адтэрміноўкай, умоўным непрымяненнем пакарання ці асуджэннем без прызначэння пакарання.

Сярод асуджаных за спажыванне было 8 непаўналетніх (летась — 13). Сямёра з іх атрымалі хімію, адзін — адтэрміноўку. У калонію за спажыванне не трапіў ніхто з падлеткаў.

За збыт — амаль заўсёды калонія

Зусім іншая логіка дзейнічае для тых, каго асудзілі за збыт наркотыкаў (ч. 2—5 арт. 328 КК). Такіх было 314 чалавек.

Тут рэальнае пазбаўленне свабоды атрымалі 295 чалавек — 93,9%. Толькі 19 чалавекам (6,1%) прызначылі абмежаванне свабоды. 10 з іх засталіся на хатняй хіміі, 9 атрымалі накіраванне ва ўстанову адкрытага тыпу.

Чытайце таксама:

Топ-10 крымінальных артыкулаў, па якіх часцей за ўсё судзяць беларусаў

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера

Беларуская дызайнерка ехала ў падарожжа ў Грузію — але на трасе пад Варонежам яе затрымалі з наркотыкамі

Каментары да артыкула