БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў

24.07.2026 / 16:33

Nashaniva.com

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны афіцыйна адказала на зварот грамадскага аб'яднання «Беларуская супольнасць Украіны» наконт становішча беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі. Пра атрыманы адказ ад МУС Украіны паведаміў у фэйсбуку кіраўнік аб'яднання Аляксей Францкевіч.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

«У адказе МУС адзначаецца, што беларусы, якія не могуць вярнуцца ў Беларусь з-за пагрозы палітычнага пераследу, могуць звяртацца па абарону ва Украіне ў адпаведнасці з Законам Украіны «Аб бежанцах і асобах, якія патрабуюць дадатковай або часовай абароны». Такія звароты разглядаюцца індывідуальна з улікам усіх абставін канкрэтнага чалавека.

Таксама важна, што МУС пацвердзіла: Дзяржаўнай міграцыйнай службай ужо распрацаваны асобны законапраект, які павінен урэгуляваць пытанне дакументавання замежнікаў і асоб без грамадзянства, у тым ліку грамадзян Беларусі, якія не маюць магчымасці атрымаць або абмяняць пашпартныя дакументы праз дзеянні рэжыму Лукашэнкі і адсутнасць магчымасці атрымаць пашпарт за межамі Беларусі.

Пры гэтым МУС паведаміла, што не падтрымала іншы законапраект, які прадугледжваў выдачу дакументаў па гуманітарных падставах, паколькі лічыць, што прапанаваны механізм можа прывесці да суб’ектыўнай ацэнкі дакументаў і не забяспечвае неабходнай прававой вызначанасці», — піша Аляксей Францкевіч.

Ён звяртае ўвагу на пазітыўнасць ужо таго факту, што праблема афіцыйна прызнаецца дзяржаўнымі органамі Украіны, а праца над яе вырашэннем працягваецца. Тым жа, хто ўжо сутыкнуўся з праблемай пратэрмінаванага пашпарта, адмовы ў абмене дакументаў або іншымі складанасцямі з легалізацыяй свайго статусу ва Украіне, просяць пра гэта паведамляць, бо гэта важна для далейшага дыялогу з дзяржаўнымі органамі.

Чытайце таксама:

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю

Многія добраахвотнікі абурыліся тым, каму далі ўзнагароды ад Ціханоўскай у Кіеве. Баркоўскі адказаў

Каментары да артыкула