Грамадства5353

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю

«Вашы непаразуменні нам незразумелыя», — адрэзаў Яраслаў Чарнагор.

Яраслаў Чарнагор

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі Яраслаў Чарнагор рэзка адрэагаваў на чарговую сварку беларускай апазіцыі ў фэйсбуку. Актывістка дыяспары Алена Жаркевіч з дапамогай ШІ напісала маніфест, у якім абурылася выказваннямі Франака Вячоркі ў эфіры Белсата. Той адказаў ёй, гэта выклікала абмеркаванне на 250 каментароў.

«Можа, мне стварыць закрыты чат, і вы высветліце паміж сабой стасункі? Бо ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю», — адказаў Чарнагор, тэгнуўшы Алену Жаркевіч, яшчэ двух актывістаў дыяспары, а таксама Франака Вячорку.

«Алена Жаркевіч, для ўкраінцаў вы ўсе — апазіцыя рэжыму Лукашэнкі, таму вашы непаразуменні нам незразумелыя», — паўтарыў ён.

«Калі на міжнародных пляцоўках будуць прадстаўнікі АПК ці іншых арганізацый, я буду камунікаваць з імі ўсімі. Гэтак жа ў Кіеве я буду камунікаваць як з Аленай Жаркевіч, з вамі ці Аляксеем Францкевічам, так і са Святланай Ціханоўскай ці Віктарам Бабарыкам, і з любым беларусам ці беларускай, якія не дэманструюць антыўкраінскую пазіцыю», — запэўніў Чарнагор Таццяну Гацуру-Яворскую.

«Калі ў вас асабіста да Святланы Ціханоўскай і Франака Вячоркі ёсць нейкія пытанні, то гэта не значыць, што такія ж пытанні да іх ёсць з боку Украіны», — падсумаваў ён, адказваючы тролю.

Чытайце таксама. Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Каментары53

  • Шклоуски конюх
    06.07.2026
    Верно говорит
    Не вернулись в страну,не освободили от окупантов и сидя не в Беларуси вечно какие-то склоки
  • Разам і назаўжды
    06.07.2026
    Вельмі здаровая пазіцыя спадара Чарнагора! Нашым Франакам-Лябедзькам яшчэ да гэтага расці і расці, пакуль яны фільруюць беларусаў на мерыпрыемствах на сваіх і чужых, як гэта было з блогерам Пятрухіным на канферэнцыі Новай Беларусі ці калі людзей не пусцілі на адкрыццё пункту Савета Еўропы ў Вільні. Можа, хоць украінцы дадуць ім дрыном пад дупу, каб пачалі змагацца супраць Лукашэнкі, а не супраць сваіх людзей.
  • Яўгенія
    06.07.2026
    Пару месяцаў таму пасля доўгага змагання з Метай такі змагла цалкам выдаліць акаунт з фб. Найлепшае рашэнне года - цяпер я не бачу тых сварак і не адчуваю больш іспанскага сораму.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць