БЕЛ Ł РУС

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі

26.07.2026 / 10:52

Nashaniva.com

Нямецкая паліцыя высветліла асобу меркаванага нападніка, які ўчора познім вечарам на белым аўтамабілі ўехаў у натоўп людзей у берлінскім раёне Тыргартэн падчас правядзення ЛГБТ-прайду.

Галоўным падазраваным стаў 21‑гадовы грамадзянін Германіі ліванскага паходжання Абдул Балут, які нарадзіўся ў Берліне ў 2005 годзе. Паводле інфармацыі выдання BILD, ён можа падазравацца ў сувязях з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава». Агенцтва DPA таксама адзначае, што сілавікі адносяць яго да берлінскага ісламісцкага асяроддзя.

Хлопец ужо меў праблемы з законам за вымагальніцтва і нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Толькі ў маі 2026 года ён выйшаў з установы для непаўналетніх злачынцаў, дзе адбываў пакаранне.

Паліцыя папярэджвае, што ўцякач можа быць узброены і вельмі небяспечны, таму заклікае грамадзян не спрабаваць затрымаць яго самастойна.

Учора ў натоўп людзей у парку Тыргартэн прыблізна а 22:00 урэзаўся белы фургон. Жанчына загінула, 17 чалавек параненыя. 

Імаверна, падазраваны арганізоўваў напад не адзін. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула