БЕЛ Ł РУС

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце

27.07.2026 / 06:59

Nashaniva.com

Праз год, 25 жніўня 1991 года, ёй быў нададзены статус канстытуцыйнага акту, і Беларусь стала незалежнай.

Адзначэнне Дня Незалежнасці 27 ліпеня на дзяржаўным узроўні ў Мінску ў пачатку 1990-х.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР абсалютнай большасцю галасоў, амаль аднагалосна, прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Беларусы пайшлі за прыкладам іншых рэспублік імперыі, а найперш — украінцаў, якія прынялі сваю дэкларацыю 16 ліпеня.

Дэкларацыя не змяніла рэальнага стану краіны як часткі СССР, але стварыла грунт для абвяшчэння незалежнасці ў 1991. Тады ў жніўні парламент надаў Дэкларацыі 1990 года статус канстытуцыйнага акта.

У многіх іншых краінах Еўропы даты прыняцця такіх актаў сталі дзяржаўнымі святамі, Днямі незалежнасці.

У Беларусі 27 ліпеня было дзяржаўным святам, выхадным днём у 1991—1996 гадах, пакуль Аляксандр Лукашэнка не замяніў яго датай з савецкай гісторыі — 3 ліпеня.

У 1990‑я і на пачатку 2000‑х дату працягвалі святкаваць дэманстрацыямі ў сталіцы, аж пакуль улады не абмежавалі свабоду сходаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула