БЕЛ Ł РУС

Пуцін заклікаў Арменію правесці рэферэндум аб членстве ў ЕС

28.07.2026 / 09:24

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян упершыню пасля чэрвеньскіх парламенцкіх выбараў правёў размову з прэзідэнтам Расіі.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Як паведаміла прэс-служба ўрада Арменіі, Пашынян заклікаў Маскву прыняць меры ў сувязі з уведзенымі Расіяй абмежаваннямі на імпарт армянскай прадукцыі. На думку Ерэвана, гэтыя меры супярэчаць двухбаковым пагадненням і правілам Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

У сваю чаргу Крэмль заявіў, што Пуцін «акцэнтаваў неабходнасць правядзення ў Арменіі ў як мага карацейшыя тэрміны агульнанацыянальнага рэферэндуму аб уступленні ў Еўрапейскі саюз або далейшым знаходжанні ў складзе ЕАЭС».

Паводле паведамлення ўрада Арменіі, Пашынян адказаў, што правядзенне такога рэферэндуму магчыма толькі пасля таго, як краіна падасць афіцыйную заяўку на ўступленне ў Еўрапейскі саюз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула