БЕЛ Ł РУС

У Брэсце школьнік паспрабаваў паўтарыць футбольны трук, але апынуўся ў бальніцы

28.07.2026 / 14:49

Nashaniva.com

У бальніцу трапіў дзевяцігадовы хлопчык.

Фота: Lookby.Media

У бальніцу звярнулася жанчына разам з сынам. Паводле яе слоў, хлопчык пайшоў на трэніроўку і праз некаторы час патэлефанаваў ёй, паведаміўшы, што бег па вуліцы, упаў і ўдарыўся галавой, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Падчас абследавання медыкі выявілі ў дзіцяці адкрытую чэрапна-мазгавую траўму. Хлопчыка шпіталізавалі.

Як высветлілася, хлопчык у калідоры вучэбна-спартыўнага цэнтра, падбег да дзяцей, якія стаялі побач, і падскочыў уверх. Аднак не ўтрымаўся на нагах і ўпаў.

Напэўна, вядзецца размова пра трук святкавання гола Крышціянам Раналду. Ён, забіўшы гол, бег да краю поля, падскокваў уверх і разварочваўся на 180 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула