Хлопец ходзіць па банках, каб купіць 50 тысяч аднакапеечных манет. Навошта?
Беларус па імені Раман напісаў у Threads, што паставіў сабе задачу сабраць 50 000 манет па 1 капейцы. Як высветлілася, знайсці ў касах столькі манет не так ужо і проста, піша Myfin.by.
Фота з акаўнта @rom4ik.twr у Threads
У першы дзень Раман абышоў чатыры банкі, але не вельмі ўдала: удалося сабраць усяго 1,2% ад патрэбнай сумы.
Ён папрасіў дапамогі ў Threads — і людзі адгукаюцца. Хтосьці налічыў у сябе каля сотні манет і гатовы перадаць іх.
Людзі ў каментарах пачалі пісаць свае здагадкі, навошта Раману столькі манет: можа, для помсты былой, якая працуе ў касе, ці для помсты той, што падала на аліменты? Ён адказвае, што справа ў іншым. На пытанне, ці не для выкупу нявесты спатрэбіліся грошы, ён адказаў: «Штосьці накшталт гэтага».
Раман піша, што калі ўсё атрымаецца, то пазней пакажа вынік.
Чытайце таксама:
1‑рублёвую манету на eBay прадаюць за $50
Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай
За беларускую манету наміналам 50 рублёў просяць 2150 даляраў