БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску дзевяцігадовы хлопчык упаў з яблыні і пакалечыўся

28.07.2026 / 21:54

Nashaniva.com

Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 27 ліпеня. Дзевяцігадовы хлопчык, які прыехаў з Расіі на летнія канікулы да бабулі, падчас прагулкі вырашыў узлезці на дзікарослую яблыню недалёка ад дома, паведамляе Следчы камітэт.

Знаходзячыся на вышыні каля трох з паловай метраў, дзіця не ўтрымалася і ўпала на бетонную тратуарную плітку. У выніку падзення хлопчык атрымаў цяжкія траўмы галавы.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі аператыўна даставіла пацярпелага ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Паводле інфармацыі медыкаў, яго стан застаецца цяжкім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула