БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, за што будуць судзіць былога гендырэктара Гродзенскага мясакамбіната

29.07.2026 / 12:51

Nashaniva.com

Былога сенатара Алега Іванова абвінавачваюць у атрыманні хабару ў буйным і асабліва буйным памерах.

Паводле версіі следства, з ліпеня 2019 па май 2025 года топ-менеджар атрымаў ад пяці кампаній грошы і крыптавалюту на агульную суму 1,8 мільёна рублёў.

Незаконныя ўзнагароджанні пералічваліся на рахункі і кашалькі яго дачкі, якая не ведала пра злачыннае паходжанне сродкаў. За гэта дырэктар забяспечваў закупку харчовых дабавак у патрэбных пастаўшчыкоў.

Паводле генпракуратуры, Іваноў заключыў дасудовую дамову, цалкам кампенсаваў незаконны даход, расказаў пра іншыя злачынствы.

Да суда ён застаецца пад вартай.

Былога дырэктара Гродзенскага мясакамбіната звольнілі з пасады дырэктара прадпрыемства і датэрмінова прыбралі з сенатараў у кастрычніку мінулага года. 

Алег Іваноў стаў шырока вядомым на постсавецкай прасторы дзякуючы артыкулу на канале «Гродна Плюс».

Рэзанансны матэрыял выйшаў пад загалоўкам «Сакрэтны інгрэдыент найлепшай каўбасы — людзі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула