У заслаўскага пенсіянера знайшлі дома перароблены карабін
У Мінскім раёне сілавікі выявілі незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў. Фігурантам крымінальнай справы стаў жыхар Заслаўя 1955 года нараджэння, паведамляе pristalica.by.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле матэрыялаў следства, мужчына на працягу доўгага часу незаконна захоўваў дома, а таксама ў іншых месцах зброю і боепрыпасы.
Экспертыза ўстанавіла, што ў пенсіянера знаходзіўся паляўнічы карабін, перароблены з аднаствольнай стрэльбы, а таксама патроны розных калібраў. Частку небяспечных знаходак праваахоўнікі знайшлі ў ягоным доме ў Заслаўі, астатнія — ў вёсцы Пруды Стаўбцоўскага раёна.
У дачыненні да мужчыны завялі крымінальную справу паводле часткі 2 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае адказнасць за незаконныя дзеянні са зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі.
Чытайце таксама:
Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю
Шматдзетны бацька-айцішнік замовіў цацку на маркетплэйсе і атрымаў хімію
У Рэчыцкім раёне знайшлі на ўчастку патроны Другой сусветнай вайны
У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў