Лукашэнка, разважаючы пра дысцыпліну, увярнуў фразу па-беларуску
Палітык на нарадзе аб перспектывах развіцця холдынга «Гарызонт», у тым ліку Брэсцкага электралампавага завода, зноў заявіў пра захаванне дысцыпліны і тэхналагічных патрабаванняў, піша БелТА.
Фота: БелТА
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі захавалі спадчыну, якая дасталася ад Савецкага Саюза, у тым ліку прадпрыемствы, кампетэнцыі і вопыт кіравання.
«Мы ўсё гэта захавалі. Дык давайце рухацца наперад, — сказаў Лукашэнка. — Мы ведаем, што трэба рабіць, — тэхналогія. Тэхналогія дыктуе нашу дысцыпліну. Нельга рабіць інакш, чым прадугледжана тэхналогіяй».
Адсюль, паводле яго слоў, вынікае патрабаванне няўхільнага захавання працоўнай дысцыпліны.
«Таму дысцыпліна і яшчэ раз дысцыпліна. І не слухайце тых, хто з-за мяжы вякае: «Вось, ён зноў пра гэтую дысцыпліну» (гэта сказаў па-беларуску — НН). Калі гэта найважнейшае пытанне — і тысячу разоў буду пра гэта казаць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Трэба дзейнічаць. Патрэбны вынік».
Лукашэнка крайне рэдка ўжывае беларускую мову, а калі прамаўляе асобныя фразы па-беларуску, то часам каб прынізіць апанентаў.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў, што беларусаў трэба прывучаць да дысцыпліны