Грамадства2424

Лукашэнка заявіў, што беларусаў трэба прывучаць да дысцыпліны

А тыя, хто не захоча праявіць сябе на працоўным месцы, адправяцца ў войска, паабяцаў Лукашэнка.

Сёння Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Брэст.

Адразу па выхадзе з верталёта ён пакруціў носам — «захаплення няма». «Я чакаў большага, шчыра кажучы! Увогуле нядрэнна, але захаплення няма … » — сказаў ён.

Пазней ён абазначыў «самую вялікую праблему».

«Самая вялікая праблема — адсутнасць тэхналагічнай дысцыпліны. Усё мы ўмеем рабіць, калі ёсць дысцыпліна. Усё можам, калі ёсць дысцыпліна», — расказаў ён.

Лукашэнка зноў паабяцаў тых, хто, на яго думку кепска працуе, нейкім чынам адпраўляць у войска: «Тыя, хто не захоча праявіць сябе на працы, той зможа праявіць сябе ў арміі».

«Трэба наш народ прывучаць да дысцыпліны, хаця гэта і непапулярна з маіх вуснаў», — сказаў ён.

Каментары24

  • Жвір
    30.07.2026
    То бок, ніякіх пратэстаў ён не прадбачыць, зусім. Таму зьдзекуецца зь людзей, як хоча, і колькі хоча. Правільна людзі кажуць, ніякімі законамі, перамовамі, ды рознай формы сталамі яго не ўтаймуеш, толькі сілай, а яе няма.
  • Вольга
    30.07.2026
    перевод на понятный , дык яны ж так і рэжымных таўстапузых камандзіраў там дружненька перастраляць могуць у адпаведнай колькасці.
  • гур украины
    30.07.2026
    перевод на понятный , с этого войска 90 процентов сдасться или перейдет на сторону всу так что он это знает и единственный их страх это начало войны с ними ,в рб сидит пару миллилнов недовольных этим

    [Зрэдагавана]

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць