БЕЛ Ł РУС

Гродзенцаў папярэдзілі, што мясцовая ЦЭЦ будзе моцна дыміць

31.07.2026 / 16:12

Nashaniva.com

На прадпрыемстве «Гроднаэнерга» паведамілі, што з 3 па 7 жніўня на газаразмеркавальным пункце Гродзенскай ЦЭЦ-2 будуць праводзіцца планавыя рамонтныя работы. У сувязі з гэтым ЦЭЦ некалькі дзён будзе выпускаць больш прыкметны дым.

Фота: «Гроднаэнерга»

На гэты перыяд цеплаэлектрацэнтраль, якая знаходзіцца каля раёна Аульс, часова пяройдзе з прыроднага газу на рэзервовае паліва — мазут.

Энергетыкі папярэдзілі, што выкарыстанне мазуту можа прывесці да змены колеру дыму, які выходзіць з комінаў. Таму гараджане могуць заўважыць незвычайны выгляд выкідаў у раёне ЦЭЦ.

У «Гроднаэнерга» патлумачылі, што гэта звязана менавіта з правядзеннем планавых тэхнічных работ, і папрасілі жыхароў з разуменнем паставіцца да магчымых часовых нязручнасцяў.

Чытайце таксама:

У Венгрыі і Румыніі з-за спёкі і абмялення Дуная спынілі атамныя рэактары

На БелАЭС шукаюць работніка з заробкам больш за 10 тысяч рублёў

Энергаблок №2 Беларускай АЭС зноў адключаны ад сеткі

Каментары да артыкула