Грамадства33

На БелАЭС шукаюць работніка з заробкам больш за 10 тысяч рублёў

На Беларускай атамнай электрастанцыі з'явілася адна з самых высокааплатных вакансій у краіне — там шукаюць намесніка галоўнага інжынера па электратэхнічным забеспячэнні АЭС, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле інфармацыі з базы даных службы занятасці Беларусі, будучаму супрацоўніку гатовы плаціць ад 7,9 тысячы да 10,3 тысячы рублёў у месяц. Гэта самая высокааплатная прапанова сярод амаль ста адкрытых вакансій на БелАЭС.

Акрамя высокага заробку, работніку абяцаюць даць кватэру ў аграгарадку Варняны Астравецкага раёна.

На гэтую пасаду ў першую чаргу разглядаюць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па напрамках, звязаных з энергетыкай, аўтаматызацыяй, экалагічнай бяспекай, абаронай ад надзвычайных сітуацый, а таксама фізікай, у тым ліку ядзернай фізікай і тэхналогіямі.

Ад кандыдата патрабуецца не менш за пяць гадоў досведу працы на кіраўнічых пасадах у энергетычнай сферы.

У аб'яве таксама адзначаецца, што прызначэнне на гэтую пасаду магчымае толькі пасля атрымання адпаведнай ліцэнзіі Дзяржатамнагляду.

Каментары3

  • Радыяцыя
    27.07.2026
    Віно чырвонае будуць даваць?
  • Вось што
    27.07.2026
    Галоу́нае каб там не адбыу́ся ЧАЭС 2, ды новая Прыпяць
  • Бес Працоўны
    28.07.2026
    Я так і не скарыстаўся ані сайтам т.з. службы занятасці, ані сайтам rabota.by.

    Спіс кампетэнцый шукаемай асобы сумневу не пакідае.

    Гляньце, калі ласка, фільм Юрыя Хашчавацкага "Сустрэчны пазоў" 1989.

    Невядомая мне пані згадвае подзвіг нейкага Лазюка, які не маўчаў, а паехаў у Маскву з вялікім дакладам.

    Сп. Лазюк - загадчык. Але не 7-й клінікі у Мінску, а загадкавага аддзела загадкавага Інстытута медыцынскай генэтыкі.

    Кожнаму міламу чалавеку, які забаўляецца са мною, варта будзе ведаць, што
    адсутнасццю небяспечнага ізатопа ёда у сваіх шчытавідках мы, студэнты 1-га курса фізфака БДУ, абавязаныя бацьку майго памерлага равесніка, сп. Хільмановічу.

    1 аптэчны флакончык ёднай спіртавой настойкі на 10-ці літровае вядро. Так сп. Хільмановіч параіў нам запарыць гарбату на 1-е траўня 1986-га. Мы у паходзе на беразе Вілейскага вадасховішча.

    Я натуральна не бачу розніцы паміж студэнтамі і цяжарнымі жанчынамі, пра якіх паклапаціўся сп. Лазюк.

    Што вядома пра гэтага Лазюка?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе68

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць