Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што 31 ліпеня была прадухілена спроба замаху на камандзіра 13‑й брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны «Хартыя» Ігара Абаленскага.
Ігар Абаленскі
Па словах Зяленскага, нападніка і яго магчымага саўдзельніка затрымалі. Прэзідэнт паведаміў, што пагаварыў з Абаленскім, а таксама заслухаў даклад часовага выканаўцы абавязкаў кіраўніка Службы бяспекі Украіны Аляксандра Поклада. Следчыя і працэсуальныя дзеянні па справе працягваюцца.
Зяленскі заявіў, што Украіна абавязкова адкажа на спробу замаху на вайсковага камандзіра. Ён таксама падзякаваў Абаленскаму за службу і пажадаў яму яшчэ больш актыўна змагацца супраць расійскіх акупацыйных войскаў.
У брыгадзе «Хартыя» пацвердзілі інфармацыю пра замах і падзякавалі за падтрымку. Там заявілі, што разумеюць небяспеку з боку праціўніка і гатовыя супрацьстаяць яму як на фронце, так і ў тыле. Прадстаўнікі брыгады таксама паабяцалі адказаць на спробу забойства на полі бою.
Чытайце таксама:
Роберт Броўдзі: У Чорным і Азоўскім морах за месяц паразілі 205 расійскіх суднаў
Украіна страціла знішчальнік F-16, пілот катапультаваўся
Адзін з найбуйнейшых вытворцаў зброі ва Украіне назваў мэту ўдараў па Wildberries
Зяленскі папрасіў у Трампа 300 ракет для Patriot, каб абараніць энергетыку Украіны ўзімку