БЕЛ Ł РУС

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

31.07.2026 / 21:56

Nashaniva.com

Латвія 31 ліпеня закрыла мяжу з Беларуссю, афіцыйна патлумачыўшы гэта «тэхнічнымі прычынамі». Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Дамбрава.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Alexander Welscher/picture alliance via Getty Images

Яніс Дамбрава заклікаў тых грамадзян, якія яшчэ знаходзяцца ў Беларусі, вяртацца ў Латвію іншымі маршрутамі.

За дзень да таго міністр рэкамендаваў жыхарам Латвіі не планаваць паездак у Беларусь, спасылаючыся на магчымыя праблемы з бяспечным перамяшчэннем ва ўмовах «гібрыднай вайны з боку Беларусі».

Дагэтуль паміж Беларуссю і Латвіяй працаваў толькі адзін прапускны пункт: Грыгароўшчына — Патэрніекі.

Рашэнне прынята на фоне росту колькасці спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы мігрантамі. Паводле латвійскіх уладаў, апошнімі тыднямі такія спробы фіксуюцца дзясяткамі штодня.

Чытайце таксама:

Прадстаўніцу беларускай арганізацыі выключылі з Кансультацыйнай рады НДА нацыянальных меншасцяў Латвіі

У Латвіі накрылі гіганцкую падпольную фабрыку па вытворчасці цыгарэт. На ёй працавала шмат беларусаў

«Значна больш, чым звычайна». У Эстоніі затрымалі 32 мігрантаў, якія прыбылі праз Беларусь і Латвію

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію

Каментары да артыкула