Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце
Італія з 1 жніўня часова аднаўляе кантроль на паветранай і марской мяжы з Іспаніяй на фоне міграцыйнага крызісу ў Сеуце. Мера разлічаная на месяц і можа быць працягнутая, паведамляе выданне La Stampa.
Фота: AP Photo
Праверкі будуць тычыцца толькі грамадзян трэціх краін, якія прыбываюць з Іспаніі. Для грамадзян Італіі, Іспаніі і іншых краін ЕС істотных зменаў не будзе.
Крызіс у Сеуце пачаўся пасля масавага прарыву мігрантаў з Марока. Іспанія накіравала ў анклаў вайскоўцаў для ўзмацнення бяспекі. Паводле іспанскіх уладаў, каля 37,5 тысячы з 40—60 тысяч мігрантаў ужо вярнуліся ў Марока. Паведамляецца пра як мінімум 57 загінулых.
Францыя таксама ўзмацніла кантроль на мяжы з Іспаніяй і заявіла пра гатоўнасць дапамагчы Мадрыду. Для кантролю плануецца выкарыстоўваць самалёты, мабільныя падраздзяленні і беспілотнікі.
Сеута — іспанскі анклаў на поўначы Афрыкі, які разам з Мелільяй з'яўляецца часткай знешняй сухапутнай мяжы ЕС з Афрыкай.
Чытайце таксама:
Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»
49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту
Італія папярэдзіла Іспанію пра гатоўнасць прыпыніць дзеянне Шэнгенскага пагаднення
Іспанія не дае рады наплыву мігрантаў у сваім афрыканскім анклаве