БЕЛ Ł РУС

67 чалавек загінулі пры спробе прарвацца ў Сеуту з Марока

1.08.2026 / 13:44

Nashaniva.com

Некаторыя патанулі, іншыя загінулі, спрабуючы пералезці праз хвалярэз. Пра гэта паведамляе AP са спасылкай на ўрад Іспаніі.

Фота: Antonio Sempere/AP/ Scanpix

Большасць мігрантаў, якім удалося прарвацца ў Сеуту, ужо вярнуліся ў Марока.

Масавы наплыў мігрантаў у іспанскі анклаў пачаўся 30 ліпеня. Паводле даных мясцовых уладаў, мяжу перасеклі каля 60 тысяч чалавек, пераважна грамадзяне Марока. Потым нібыта большая частка павярнула назад.

Нядаўна ўрад Іспаніі абвясціў пра магчымасць легалізацыі каля 500 тысяч мігрантаў, якія раней прыбылі ў краіну нелегальна. На думку крытыкаў уладаў, менавіта гэта, а таксама нядаўняе рашэнне Вярхоўнага суда аб немагчымасці неадкладнай дэпартацыі мігрантаў, якія прыбылі марскім шляхам, паспрыялі масаваму прарыву мігрантаў у Сеуту.

Чытайце таксама:

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»

49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту

Сотні мігрантаў прарваліся з Марока ў Іспанію

Каментары да артыкула