БЕЛ Ł РУС

На наступным тыдні спачатку будзе вельмі горача, а пасля пахаладае

1.08.2026 / 17:26

Nashaniva.com

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ паведаміў, што з 3 да 9 жніўня ў Беларусі спачатку ўсталюецца вельмі гарачае надвор'е, а затым адбудзецца прыкметнае пахаладанне.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

У панядзелак чакаецца сонечнае і сухое надвор'е пад уплывам антыцыклону. Раніцай месцамі магчымы туман. Уначы тэмпература складзе ад +12 да +19 градусаў, а ўдзень — ад +25 на поўначы да +31 градуса ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

У аўторак на поўдні краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу будзе ад +13 да +20 градусаў, а ўдзень паветра прагрэецца ад +27 на Віцебшчыне да +37 градусаў у Брэсцкай вобласці.

У сераду чакаецца пік спякоты. Паводле прагнозу, ападкаў не прадбачыцца, а тэмпература ўдзень складзе ад +32 да +38 градусаў. Уначы будзе ад +15 да +25 градусаў.

У чацвер праз тэрыторыю Беларусі пачне праходзіць атмасферны фронт, які прынясе кароткачасовыя дажджы і больш прахалоднае паветра. Ноччу чакаецца ад +10 да +17 градусаў, а ўдзень — ад +23 на поўначы краіны да +30 градусаў у Гомельскай вобласці.

У пятніцу істотных ападкаў не прагназуецца. Месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +13 да +18 градусаў, удзень — ад +22 на поўначы да +26 градусаў у Брэсцкай вобласці.

У выходныя надвор'е будзе вызначацца заходнімі атмасфернымі франтамі. У суботу ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература ноччу складзе ад +10 да +15 градусаў, удзень — ад +17 на Віцебшчыне да +25 на поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

У нядзелю ў большасці раёнаў таксама чакаюцца дажджы. Уначы будзе каля +12 градусаў, а ўдзень — ад +19 да +25, на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці паветра можа прагрэцца да +27 градусаў.

Чытайце таксама:

Тэмпература паветра ў Беларусі дасягнула 35 градусаў

Учора крыху не дацягнула да +35°С

Сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі на суботу

Дождж, народжаны агнём. Што такое вогненная хмара і як яна робіць пажары яшчэ больш разбуральнымі

Каментары да артыкула