Надвор'е

Дождж, народжаны агнём. Што такое вогненная хмара і як яна робіць пажары яшчэ больш разбуральнымі

У Беларусі пасля кароткачасовага пахаладання напрыканцы ліпеня чакаецца новая хваля спёкі. Сіноптыкі папярэджваюць, што першая дзесяцідзёнка жніўня можа стаць найбольш спякотным перыядам лета. А ў Еўропе на гэтым фоне заўважаецца раней не адзначаная ў гэтым рэгіёне з'ява — піракумуланімб, або «вогненная хмара», піша Бі-бі-сі.

Піракумуланімб, утвораны лясным пажарам у даліне Орарал на поўдзень ад аўстралійскай сталіцы Канберы ў студзені 2020 года. Фота: Getty Images

Цяпер спёка ахапіла Заходнюю Еўропу і набліжаецца да Усходняй. Праз маштабныя лясныя пажары ў Францыі і Іспаніі ў абедзвюх краінах на сёння эвакуявалі 300 тысяч чалавек.

У Францыі пажар у паўднёва-заходнім дэпартаменце Жыронда ўзмацняе беспрэцэдэнтная з'ява — піракумуланімб, або «вогненная хмара».

Навукоўцы часам называюць такія воблакі «вогненнымі навальніцамі», бо менавіта пажар генеруе энергію, неабходную для іх утварэння.

Як утвараецца вогненная хмара

Велізарная колькасць цяпла, якая вылучаецца падчас лясных пажараў, прымушае паветра над ачагом імкліва падымацца ўгару, нясучы з сабой дым, попел і вадзяную пару.

Падымаючыся, паветра ахалоджваецца, а вадзяная пара кандэнсуецца, утвараючы воблака.

Калі пажар магутны, а стан атмасферы — няўстойлівы, гэта воблака можа перарасці ў велізарную кучава-дажджавую хмару — такую ж, якая суправаджае навальніцы.

Парывістыя вятры, народжаныя такімі хмарамі, могуць далёка раскідаць тлеючую траву ці хмызняк, робячы пажары непрадказальнымі і ўскладняючы барацьбу з імі. Акрамя таго, прычынай новых ачагоў узгарання могуць стаць удары маланкі.

Менавіта з гэтай з'явай французскія ратавальнікі звязваюць пажары паблізу Бардо, зазначаючы, што раней такога ў краіне не назіралася.

Дым ад лясных пажараў у Сен-Жан-д'Ільяк (Францыя) уздымаецца ў неба. Фота: Getty Images

На працягу летніх месяцаў Еўропа цярпела ад моцных, рэкордных хваль спёкі і мізэрнай колькасці ападкаў. Праз гэта цэлыя рэгіёны кантынента перасохлі і сталі ўразлівымі да лясных пажараў, якія ўспыхнулі ў Францыі, Іспаніі і Вялікабрытаніі.

Тушэнне можа ўскладніцца праз чарговую хвалю спёкі, якую прагназуюць на канец гэтага тыдня: у Францыі чакаецца павышэнне тэмпературы да 40°C.

Паводле слоў высокапастаўленай асобы, прыцягнутай да ліквідацыі наступстваў, лясны пажар у дэпартаменце Жыронда, верагодна, будзе працягвацца «шмат тыдняў», а для яго поўнага тушэння могуць спатрэбіцца месяцы.

Чаму гэта так небяспечна

Верагоднасць узнікнення піракумуланімбаў расце пры ўмовах высокай тэмпературы, ветры і нізкай вільготнасці.

Навукоўцы прагназуюць, што змена клімату, відавочна, павысіць імавернасць такіх з'яў.

Хоць раней такія з'явы лічыліся рэдкімі, падобны выпадак назіраўся падчас лясных пажараў сезону 2019—2020 гадоў у Аўстраліі (вядомага як «Чорнае лета»). Тады там узніклі экстрэмальныя «вогненныя штормы», што фармавалі ўласныя ўмовы надвор'я.

Гэты перыяд стаў адным з найбольш інтэнсіўных і катастрафічных сезонаў пажараў у гісторыі краіны. Загінулі як мінімум 33 чалавекі (у тым ліку чацвёра пажарнікаў), а агонь знішчыў больш за 11 мільёнаў гектараў хмызнякоў, лясоў і паркаў па ўсёй Аўстраліі.

Прадстаўнікі пажарнай службы Новага Паўднёвага Уэльса паведамлялі, што распаленыя абвугленыя рэшткі, якія пераносіў шторм, падалі на адлегласці да 30 км перад фронтам пажару — гэта ўтрая перавышала звычайную адлегласць.

Тады ў NASA назвалі піракумуланімбы (вогненныя навальнічныя хмары) «хмарамі-драконамі, якія вывяргаюць агонь», бо яны засмоктвалі дым у атмасферу Зямлі, нібы велізарныя дымавыя трубы, адначасова ствараючы маланкі, моцны вецер і залевы.

Таксама ў Каліфорніі на працягу лета 2021 года магутныя пажары, што ахапілі заходнія штаты ЗША, спрычынілі ўтварэнне піракумуланімбаў. Воблакі дыму ўздымаліся на вышыню 1,6 км над ачагамі ўзгарання ў Каліфорніі і суседніх штатах.

Прадстаўнікі службаў Каліфорніі паведамлялі, што на працягу таго сезону адбылося больш за 7300 пажараў, якія ахапілі плошчу ў 1 мільён гектараў і забралі жыцці як мінімум трох ратавальнікаў.

Дым падымаецца над Марклівілем (Каліфорнія) падчас лясных пажараў у ліпені 2021 года. Фота: Getty Images

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам12

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ12

Расійскі дрон ганяўся за прадаўцом на вуліцы Херсона і выбухнуў ВІДЭА3

Шмыгаль назваў, якую новую мэту па знішчэнні ва Украіне паставіла сабе Расія9

Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка2

Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries16

Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі1

Ozon у Расіі пачаў вывозіць дарагія тавары са складоў у пункты выдачы заказаў на фоне атак беспілотнікаў1

Беларус запусціў рэсурс для маніторынгу выдачы ДНЖ у розных гарадах Польшчы5

У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам12

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць