Гродзенка падрыхтавала на продаж амаль цэнтнер насваю
Міліцыянты Гродзеншчыны выкрылі 45‑гадовую жыхарку абласнога цэнтра, якая захоўвала значную партыю забароненых рэчываў.
На дачным участку жанчыны міліцыянты знайшлі і канфіскавалі больш за 95 кілаграмаў некурыцельнага табачнага вырабу — насваю.
Паводле папярэдняй інфармацыі, тавар прызначаўся для рознічнага продажу ў рэгіёне, а сама затрыманая рэгулярна прывозіла яго з суседняй краіны.
Затрыманая раней ужо прыцягвалася да адказнасці за аналагічнае правапарушэнне. Жанчыне пагражае буйны штраф з канфіскацыяй тавару.
Паводле беларускага заканадаўства, вытворчасць і абарот некурыцельных табачных вырабаў, вырабленых з табаку і шчолачных кампанентаў, у краіне цалкам забаронены.