БЕЛ Ł РУС

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ужо больш за 10 дзён у бальніцы

2.08.2026 / 18:57

Nashaniva.com

Наколькі вядома, сітуацыя была сур'ёзная, але яе ўдалося стабілізаваць.

80‑гадовы арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч ужо больш за 10 дзён знаходзіцца ў шпіталі праз праблемы з сэрцам. Пра пагаршэнне ягонага здароўя стала вядома, калі ён не змог прыбыць на парафіяльнае свята ў Новалукомлі 25 ліпеня, паведамляе Katolik.life.

Арцыбіскуп тады перадаў парафіі віншавальны ліст, у якім адзначыў, што па стане здароўя і патрабаванні дактароў вымушаны заставацца пад назіраннем. 26 ліпеня, на свяце для людзей сталага веку ў кафедральным касцёле Мінска іерарх таксама не змог прысутнічаць — удзельнікам паведамілі, што ён у лякарні.

Наколькі вядома, сітуацыя была сур'ёзная, але яе ўдалося стабілізаваць. Цяпер Кандрусевіч працягвае стацыянарнае лячэнне і ўжо адчувае сябе значна лепш, чакае выпіскі на гэтым тыдні.

Акрамя праблем з сэрцам арцыбіскуп мае онказахворванне, з рэцыдывам якога змагаецца ўжо амаль паўтара года.

Чытайце таксама:

Выйшла па-беларуску кніга пра Тадэвуша Кандрусевіча. У загаловак вынесены словы яго маці

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV

Каментары да артыкула