БЕЛ Ł РУС

У Мінску малая чайка любавалася сабой у вітрыне кавярні

3.08.2026 / 15:11

Nashaniva.com

У Савецкім раёне Мінска заўважылі незвычайнага пернатага гараджаніна. Ён трапіў у аб’ектыў карыстальніцы Threads Дар’і, піша Blizko.by.

На фота зафіксавана падрослае птушаня чайкі, якое вучыцца лётаць і даследуе свет па-за гняздом. У такім узросце яны часта спускаюцца на зямлю, дзе за імі працягваюць назіраць і падкормліваць бацькі.

Прахожыя напаілі яго вадой, пасля чаго птушаня пайшло далей даследаваць свет.

Птушаня без крайняй неабходнасці лепш не чапаць — яго бацькі-чайкі могуць быць вельмі агрэсіўнымі. Калі ж слётак паранены, лепш звярнуцца да валанцёраў, якія ўмеюць абыходзіцца з дзікімі жывёламі.

Таксама варта абараніць птушаня ад хатніх жывёл (сабак, катоў) і ажыўленых дарог, бо ў горадзе птушаняты часта трапляюць пад колы аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула