БЕЛ Ł РУС

Папулярны аксэсуар стаў прычынай аварыйнай пасадкі швейцарскага самалёта

3.08.2026 / 20:42

Nashaniva.com

Пасажыраў авіякампаній заклікаюць больш уважліва ставіцца да перавозкі электронных прылад з літыевымі батарэямі. Такія акумулятары могуць стаць прычынай небяспечных сітуацый падчас палёту, піша брытанскае выданне The Sun.

Фота: Swiss International Air Lines

Нядаўна самалёт авіякампаніі Swiss International Air Lines, які ляцеў з Цюрыха ў нью-ёркскі аэрапорт імя Джона Кенэдзі, быў вымушаны здзейсніць незапланаваную пасадку ў горадзе Бангор у амерыканскім штаце Мэн. Прычынай стала задымленне ў салоне.

Як высветлілася, дым з’явіўся з-за пашкоджанага футляра для бесправадных навушнікаў. Ён упаў паміж крэсламі, захрас там і перагрэўся. Экіпаж прыняў рашэнне тэрмінова пасадзіць самалёт.

Упраўленне цывільнай авіяцыі Вялікабрытаніі (CAA) адзначае, што колькасць здарэнняў, звязаных з літыевымі батарэямі, у апошні час расце. Такія акумулятары выкарыстоўваюцца не толькі ў навушніках, але і ў паўэрбанках, смартфонах, ноўтбуках і іншых папулярных гаджэтах.

Спецыялісты нагадваюць, што ўсе прылады з літыевымі батарэямі трэба перавозіць толькі ў ручной паклажы, а не ў багажным аддзяленні самалёта.

Да такіх прылад адносяцца:

Калі падчас палёту любая з гэтых прылад пачынае перагравацца, дыміць або вылучаць незвычайны пах, пасажырам рэкамендуюць неадкладна паведаміць пра гэта бортправаднікам.

У CAA папярэджваюць, што няправільная перавозка такіх прылад можа прывесці да затрымкі або нават адмены рэйсаў. Напрыклад, у маі самалёт брытанскай нізкабюджэтнай авіякампаніі easyJet, які накіроўваўся ў лонданскі аэрапорт Лутан, быў вымушаны сесці ў Рыме пасля таго, як пасажыр паведаміў, што ягоная партатыўная зарадная прылада знаходзіцца ў багажным адсеку.

Паводле даных брытанскага рэгулятара, многія падарожнікі ўсё яшчэ не ведаюць пра правілы перавозкі літыевых батарэй. Каля 36% пасажыраў не разумеюць небяспекі знаходжання такіх акумулятараў у зарэгістраваным багажы. Пры гэтым 92% людзей бяруць у падарожжа смартфоны, 55% — ноўтбукі, а 49% — паўэрбанкі.

Спецыялісты адзначаюць, што ў сярэднім кожны тыдзень фіксуецца каля двух інцыдэнтаў, звязаных з літыевымі батарэямі. 

Чытайце таксама:

У гамельчука проста ў кішэні загарэўся паўэрбанк

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?

Каментары да артыкула