Аўто55

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў

Паводле новага даследавання расійскіх вучоных, узровень электрамагнітных палёў у адной з папулярных мадэляў кітайскіх гібрыдных аўтамабіляў перавышае ўстаноўленыя нормы ў восем разоў.

Ілюстрацыйнае фота: зборачная лінія кітайскіх аўтамабіляў. Фота Tan Yunfeng / VCG via Getty Images

Гібрыдныя і электрычныя аўтамабілі ўпэўнена заваёўваюць дарогі свету. Іх лічаць транспартам будучыні — экалагічным і ціхім. Аднак за бліскучым фасадам інавацый хаваецца пытанне, якое ўсё часцей турбуе навукоўцаў і ўладальнікаў: ці бяспечныя гэтыя аўто для нашага здароўя? Гаворка ідзе пра электрамагнітнае выпраменьванне, узровень якога ў сучасных машынах можа значна перавышаць бяспечныя нормы.

У аўтамабілях з рухавіком унутранага згарання асноўнымі крыніцамі электрамагнітнага выпраменьвання з’яўляюцца генератар, сістэма запальвання (свечкі, размеркавальнік), электроніка і іншае электраабсталяванне. Іх праца звычайна мае імпульсны характар і залежыць ад цыклу рухавіка.

У гібрыдных аўтамабілях галоўнымі крыніцамі электрамагнітных палёў з’яўляюцца цягавы электрарухавік, літый-іённыя акумулятары, інвертары і зарадныя прылады. Па сілавых кабелях могуць праходзіць токі ў сотні ампер, што стварае больш інтэнсіўныя палі, чым у большасці аўто з рухавіком унутранага згарання.

Праблема электрамагнітнага выпраменьвання ў аўтамабілях не навіна. Яшчэ ў 2002 годзе адзін са шведскіх часопісаў правёў экспертызу і выявіў нечакана высокі ўзровень электрамагнітнага выпраменьвання нават у звычайных бензінавых аўто.

З ростам папулярнасці гібрыдных аўто некаторыя кіроўцы пачалі скардзіцца на незвычайныя сімптомы: галаўны боль, павышаны ціск, санлівасць за рулём. Самыя дапытлівыя набывалі дэтэктары магнітных палёў і з жахам бачылі, што лічбы на прыборах зашкальваюць.

У 2023 годзе ўкраінскія вучоныя з Харкаўскага нацыянальнага аўтамабільна-дарожнага ўніверсітэта на аснове замераў выбудавалі своеасаблівы «рэйтынг небяспекі». Узровень выпраменьвання ў электрамабілі аказаўся ўдвая вышэйшым, чым у звычайным аўто з рухавіком унутранага згарання.

Аднак «чэмпіёнам» стаў гібрыд: у ім поле аказалася яшчэ мацнейшым, чым у чыстым электракары. Больш за тое, для гібрыдаў была выяўлена прамая залежнасць: чым хутчэй едзеш, тым мацнейшае выпраменьванне.

Цяпер жа вучоныя з Пермскага нацыянальнага даследчага політэхнічнага ўніверсітэта ў Расіі вырашылі праверыць інфармацыю карыстальнікаў аб шматразовым перавышэнні значэння электрамагнітнага поля ў гібрыдных аўтамабілях кітайскай маркі LiXiang.

Яны правялі эксперымент, падчас якога замералі электрычныя і магнітныя палі, што ўзнікаюць у кітайскім аўтамабілі LiXiang Li 9 падчас разгону, тармажэння і стаянкі. Сваімі вынікамі яны падзяліліся на старонках часопіса «Транспарт. Транспартныя збудаванні. Экалогія».

Паводле вынікаў, максімальныя паказчыкі былі зафіксаваныя пры разгоне: напружанасць электрычнага поля дасягала 200 В/м — гэта ў восем разоў вышэй за бяспечную норму.

Пры тармажэнні фіксаваліся значэнні 50—100 В/м, а ў стане спакою — 0—10 В/м. Па нормах СанПіН максімальна дапушчальным лічыцца электрычнае поле 25—40 В/м; паказчыкі 100—200 В/м сведчаць пра негатыўны ўплыў, а 200 В/м і больш прызнаюцца небяспечнымі для здароўя.

На думку даследчыкаў, пры працяглым уздзеянні электрамагнітных палёў магчымы назапашвальны эфект, што павышае рызыку неўралагічных парушэнняў, дэпрэсіі, а таксама анкалагічных захворванняў.

Аўтары адзначаюць, для змяншэння выпраменьвання вытворцам неабходна выкарыстаць дадатковыя меры бяспекі. Магчымыя рашэнні — выкарыстоўваць спецыяльныя экранаваныя матэрыялы, ставіць новыя фільтры перашкод і аптымізоўваць дызайн электронікі.

Загадзя выявіць і ліквідаваць небяспечныя зоны яшчэ на стадыі праектавання, паводле меркавання вучоных, можа дапамагчы камп’ютарнае мадэляванне.

Каментары5

  • Заказуха
    14.08.2025
    Рускі аўтапром устае з кален
  • Янка
    14.08.2025
    І гэтак выпадкова супала, што даследваньне выйшла наўпрост у тый момант, калі аб'ем няпроданых легкавікоў вытворчасці АўтаВАЗа перакрочыў за 100 тысяч адзінак. Калі продажы цывільнай прадукцыі Камаза абрынуліся праз эканамічны спад, то ў цяжкавіках кітайскай вытворчасці Росстандарт нядаўна нешта раптам знайшоў. І вось зараз надыйшоў час пошуку вельмі жахлівых электрамагнітных палёў у кітайскіх легкавіках. А каб не было замала - дык яшчэ і тарсіённыя палі знойдуць.
  • Маршал
    14.08.2025
    "Господи боже ты мой Питт,когда ты на конец поймёшь что еда из микроволновки убивает тебя быстрее пули"

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць