Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная
Спявачкі набралі па 40 кг, таму апошнім часам не паказваюць сябе.
Сёстры Груздзевы. Скрыншот відэа
Сёстры Груздзевы ў інстаграме (яны маюць агульны акаўнт) зрабілі прызнанне: «Сябры, вельмі шмат пытанняў у асабістых, чаму мы цяпер сябе не паказваем. Адказваем. Мы вельмі моцна распаўнелі. Сталі вельмі тоўстымі. Важым кожная па 95 кілаграмаў. Але Валя на два кілаграмы ўжо змагла схуднець за месяц. А я сёння ўстала на вагі і была амаль 97 кілаграмаў».
Праўладныя артысткі дадалі, што ніколі не думалі, што могуць так распаўнець — звычайна іх вага была ажно на 40 кілаграмаў менш (55‑57 кілаграмаў). Цяпер просяць у падпісчыкаў парады, як схуднець і вярнуцца да звыклых лічбаў на вагах.
Гісторыю не мог праігнараваць блогер «О(б)суждаем» Глеб Сямёнаў. Ён пажартаваў у сторыс: «Ну і чый праклён у выніку перамог, ведзьмачкі?».
Справа ў тым, што Груздзевы любяць распавядаць пра свае звышздольнасці (выхваляюцца, што калісьці даўно над імі ў Манголіі правялі нейкі таямнічы рытуал). Праз сваю любоў да магіі сёстры сёлета трапілі ў скандал, калі на шоу АНТ «Яшчэ не вечар» накрычалі на святара.
Яны не аднойчы ў інстаграме пагражалі Сямёнаву праклёнамі і спрабавалі напужаць «прароцкімі» снамі пра яго.
Дарэчы, тэма харчавання для артыстак сапраўды стаіць даволі востра. Мінулы раз, калі Глеб датэлефанаваўся да Валянціны Груздзевай, яна пачала шкадаваць беларусаў у Польшчы праз тое, што яны быццам бы не могуць набыць нармальнага мяса.