Грамадства1414

Сёстры Груздзевы перажываюць за беларусаў у Польшчы. Бо яны не бачаць сапраўднага мяса

Вядоўцы шоу «О(б)суждаем» дазваніліся да праўладных спявачак. І тыя іх трохі расчулілі сваім своеасаблівым клопатам.

Сёстры Груздзевы. Фота з іх інстаграма

Іван Прус і Глеб Сямёнаў зладзілі вялікі афлайн-канцэрт для фанатаў шоу «О(б)суждаем». На эфір прыйшлі 200 гледачоў. А тэмай спецвыпуску сталі сёстры Груздзевы.

Вядоўцы нават запрашалі спявачак на канцэрт. Раптам выявілася, што ў сясцёр з'явілася шэнгенская віза, і яны могуць прыехаць. Але пасля Груздзевы выставілі сур'ёзны райдэр і ў выніку да шоу не дабраліся. Аднак паабяцалі даслаць свайго чалавека.

Апагеем канцэрта стаў тэлефонны званок сёстрам. Трубку падняла Валянціна. Яна распавяла, што Глеб сніўся яе сястры Аляксандры ў даволі пікантных абставінах. І прапанавала вядоўцам вярнуцца ў Беларусь праз камісію па вяртанні. А пасля Груздзева пачала шкадаваць беларусаў, якім у Польшчы, паводле яе версіі, жывецца несалодка. І аргумент атрымаўся арыгінальны: аказваецца, у Польшчы няма нармальнага мяса.

«Вы сёння прыйшлі на гэты канцэрт, каб неяк аб'яднацца і зразумець, як вам насамрэч цяжка жыць у Польшчы. Усё жахлівае. Мяса немагчыма добрага купіць! Вы хоць мяса там ясце?» — клапатліва запыталася спявачка ў вядоўцаў і гледачоў.

Прус папрасіў паапладзіраваць тых, хто не еў мяса цягам года — і зала выбухнула авацыямі. А Глеб папрасіў Валянціну прывезці ім мяса з Беларусі.

Прус і Сямёнаў папрасілі Груздзевых зладзіць такі ж канцэрт у іх гонар у Беларусі. Але Валянціне ў гэты дзень вельмі балела тэма мяса. І яна не спынялася.

«Але людзі не бачаць сапраўднага мяса! Мне балюча, што мы служым такім аб'яднаўчым пачаткам», — працягнула думку Валянціна.

Пасля гэтага вядоўцы на нейкі час выключылі гук. А калі ўключылі, то раптам заспелі Груздзеву пасярод панегірыка Лукашэнку — яна распавядала, які ён моцны лідар. Пасля гэтага размову давялося завяршыць.

Каментары14

  • Жвір
    21.06.2026
    Ат, ну, што яны такое малоцяць, я во бяру тут у фермера усё, і ня трэба да той Жабкі ехаць. І сьвініну бяру, і бараніну, ялавічыну, гусь бяру, вутку, куры, нават труса можна, каму трэба, усё арганізуе... І ехаць нікуды ня трэба, патэлефаную, замоўлю, і ён сам прывязе, пад дзьверы. Калі гатаваць лянота, дык гатовае замоўлю, у яго печ вялізная, прывёз во вутку зь яблыкамі, а той раз курку з блінамі...
    Вось чаго ў яго няма, дык гэта гарэлкі, па яе ў краму хаджу, сам не ганю, бо дужа клопатна. То бок, не кажыце, што й гарэлкі сапраўднай ня бачу, бо хлусьня...
  • Я - паляк
    22.06.2026
    І хачу есці
  • Смешна
    22.06.2026
    Смешна

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

93‑гадовы прэзідэнт Камеруна больш за два месяцы не з'яўляецца ў краіне6

Як беларуска з чатырма дзецьмі стала прафесаркай у Фларыдзе18

«У нас няма іх каардынат, і гэта галоўная складанасць аперацыі». Як ідзе пошук зніклых у гарах Кыргызстана беларусаў і літоўца

Білі Айліш кардынальна змяніла вобраз для ролі ў фільме3

Раман пра развод, які шмат можа сказаць пра сучасных жанчын

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць