У Беларусі працягвае расці колькасць электрамабіляў і зарадных станцый
У Беларусі ў ліпені 2026 года працягнуўся рост парка электратранспарту і сеткі электразарадных станцый. Паводле даных Беларускай асацыяцыі развіцця электратранспарту (БЭТА), на канец месяца ў краіне былі зарэгістраваныя 65 551 электрамабіль і гібрыд, што на 5,2% больш, чым месяцам раней.
Фота: Lookby.media
З пачатку 2026 года колькасць аўтамабіляў на новых відах паліва павялічылася на 16 тысяч, або на 32,2%. Пры гэтым каля 68% прыросту прыпала на цалкам электрычныя аўтамабілі, а яшчэ 32% — на гібрыдныя мадэлі.
У агульным парку такога транспарту пераважаюць электрамабілі. Іх налічваецца 46 176, што складае 70% ад агульнай колькасці. Гібрыдных аўтамабіляў зарэгістравана 19 375, або каля 30%.
Працягвае развівацца і інфраструктура для зарадкі электратранспарту. За ліпень колькасць электразарадных станцый усіх аператараў павялічылася на 4,3% і дасягнула 2 307. З іх 1 758, або больш за тры чвэрці, — гэта хуткасныя зарадныя станцыі, а яшчэ 549 — павольныя.
Паводле прагнозаў, да канца 2026 года колькасць электрамабіляў у Беларусі можа вырасці да 75 тысяч, што будзе прыкладна на 51% больш, чым годам раней.
Чытайце таксама:
Рынак новых аўтамабіляў у Беларусі ў ліпені вырас на 30%
Жонка прапагандыста Ігара Тура пахвалілася, што муж падарыў ёй электрамабіль
Доля кітайскіх аўто ў продажах у Еўропе дасягнула рэкордных 10,9%
«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая
Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе?