Нямецкі фермер выразаў на кукурузным полі Пуціна і Трампа
Фермер Бенядыкт Люнеман кожны год стварае лабірынты на адным са сваіх кукурузных палёў каля горада Сельм на захадзе Германіі. У гэтым годзе крыніцай натхнення паслужылі прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп, піша Deutsche Welle.
Палітыкі выяўленыя ў выглядзе двух немаўлят у падгузніках, пры гэтым амерыканскі прэзідэнт трымае ў руках мяч, які нагадвае зямны шар.
Хоць убачыць гэтую карціну можна толькі пралятаючы над полем, фермер падрыхтаваў і іншыя забавы для тых, хто прыязджае паглядзець на лабірынт асабіста. Напрыклад, наведвальнікам прапануецца прайсці віктарыну, якая павінна не толькі смяшыць, але і прымушаць задумацца.
«Калі глядзіш навіны, то часта дзівішся з таго, што вытвараюць Трамп і Пуцін», — адзначае фермер.
Лабірынт у Сельме можна наведаць на выхадных, ён застанецца да Хэлоўіна.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Тэмпы перадачы Украіне ракет да Patriot сёлета скараціліся ў тры разы
Трамп назваў прычыну адмовы Украіне ў ліцэнзіі на ракеты Patriot
Патрыярх Кірыл выдаў кнігу пра «метафізіку вайны», у якой пераможцаў вызначае Бог