Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай
«Надзею мне дае тая салідарнасць, якую людзі мне зноў і зноў выказваюць».
Марына Адамовіч і Мікола Статкевіч. Фота з сацсетак
Палітык Мікола Статкевіч расказаў нямецкаму выданню Zeit аб праявах салідарнасці ў цяперашняй Беларусі:
Мікола Статкевіч: У сённяшняй Беларусі любая форма самаарганізацыі небяспечная. Але надзею мне дае тая ўдзячнасць, тая надзея, тая салідарнасць, якую людзі мне зноў і зноў выказваюць. Дазвольце, я раскажу вам адзін выпадак?
Zeit: Калі ласка!
Мікола Статкевіч: Нядаўна мы з жонкай былі на «Ночы музеяў» у Мінску. У адной зале граў саксафаніст. Мы з жонкай спыніліся паслухаць. Калі канцэрт скончыўся, мы павярнуліся — і раптам убачылі за сабой натоўп людзей. Яны пляскалі ў ладкі. Тады мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не музыканту (на момант губляе самавалоданне), а нам».