БЕЛ Ł РУС

Іран захавае кантроль над Армузскім пралівам

6.08.2026 / 12:17

Nashaniva.com

Іран паведаміў, што дамовіўся з Аманам аб маршруце суднаходства праз Армузскі праліў.

Maps4media via Getty Images

Сумесная заява дзвюх краін знаходзіцца на завяршальнай стадыі падрыхтоўкі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Ірана Эсмаіл Багаі.

Паводле яго слоў, перамовы «прасоўваюцца» і пагадненне будзе заключана, «калі пэўныя трэція бакі не перашкодзяць гэтаму працэсу». Багаі не згадаў пра якую-небудзь ролю ЗША, хоць Дональд Трамп у аўторак заявіў, што праліў неўзабаве будзе адкрыты для суднаходства.

Падрыхтаванае Іранам і Аманам пагадненне прадугледжвае перадачу Тэгерану кантролю над суднамі, якія ўваходзяць у Персідскі заліў праз Армузскі праліў, паведамілі Reuters высокапастаўленая крыніца ў Іране і двое рэгіянальных чыноўнікаў.

Гэта можа стаць адной з найбуйнейшых саступак Ірану. «Саступка адносна кантролю над Армузскім пралівам у той ці іншай форме ўжо зроблена», — адзначыў адзін з рэгіянальных суразмоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула