Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку
Ён збірае каманду.
Віктар Бабарыка. Скрыншот: ютуб-канал Бабарыкі
Былы кіраўнік Белгазпрамбанка і прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка расказаў пра свой новы грамадска-палітычны праект.
Ён патлумачыў, што доўга не вяртаўся ў палітыку з дзвюх прычын. Першая — асабістая. Палітык павінен быць незалежным, тлумачыць Бабарыка, таму ён стварыў кансалтынгавую кампанію, каб забяспечваць сябе.
Другая — шукаў тое, у чаго ёсць патэнцыял. «Не хачу займацца праектамі, якія не маюць шансаў на поспех».
Бабарыка з камандай вывучаў, што за 6 гадоў пасля 2020 было створана. Ён прыйшоў да высновы, што новых структур не трэба, але патрэбны інструмент, каб людзі знаходзілі адно аднаго і рэалізоўвалі свае ідэі.
Свой праект Бабарыка назваў Belarus Network. «Мост паміж тымі, у каго ёсць рэсурсы і магчымасці, і тымі, хто вырашае праблемы беларусаў», — так апісаў ён канцэпцыю.
Праект будзе скіраваны на тое, каб вырашаць праблемы беларусаў унутры краіны і за мяжой.
Бабарыка ўжо атрымаў першапачатковыя сродкі для старту сваёй ініцыятывы.
Бабарыка кажа, што цяпер шукае людзей у каманду з кампетэнцыямі, партнёраў з рэсурсамі і арганізацыі-партнёраў.
Чытайце таксама:
Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі
Да Бабарыкі на кніжным кірмашы ў Варшаве стаяла чарга, каб падпісаць кніжку
Віктар Бабарыка думаў стварыць банк для эмігрантаў — але вось чаму адмовіўся ад гэтай ідэі
У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда