БЕЛ Ł РУС

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук

8.08.2026 / 15:43

Nashaniva.com

Вучоныя збіраюцца расказаць пра пажыўныя ўласцівасці цвыркуноў ды чарвякоў і пачаставаць усіх на адмысловым фестывалі.

Скрыншот з відэа instagram.com/uladzimir_karanik

У інстаграме старшыні Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміра Караніка з'явілася незвычайнае відэа. На ім чыноўнік разам са сваім намеснікам Аляксандрам Труханавым ядуць смажаных у фрыцюры цвыркуноў. Труханаў называе гэта альтэрнатыўнай крыніцай бялку.

Экзатычная закуска падалася Караніку смачнай і ён нават прапанаваў падначаленаму падумаць наконт соусаў і ўключыць насякомых у меню кафэ Акадэміі навук.

Затым Аляксандр Труханаў расказаў Караніку, што на фестывалі навукі, які пройдзе ў пачатку верасня ў Батанічным садзе, НАН Беларусі зладзіць лекторый, на якім будуць распавядаць пра пажыўную каштоўнасць цвыркуноў і чарвякоў. Акрамя таго, анансуецца, што любы ахвотны зможа пакаштаваць некалькі альтэрнатыўных крыніц бялку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула