БЕЛ Ł РУС

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея ўрачыста закрыюць на рэканструкцыю

8.08.2026 / 20:03

Nashaniva.com

Музей запрашае на спецыяльную акцыю.

10 жніўня стане апошнім днём працы галоўнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі перад закрыццём на рэканструкцыю. У сувязі з гэтым супрацоўнікі падрыхтавалі асаблівую праграму і адмысловы дызайн квіткоў. 

Мерапрыемствы пачнуцца а 12‑й гадзіне. Тады адбудзецца экскурсія па экспазіцыі рускай калекцыі.

У 17:00 запланаваны перфоманс «Кансервацыя паветра галоўнага корпуса». Гасцей заклікаюць прыходзіць з пустымі шклянкамі, каб захаваць паветра на памяць.

У апошні дзень перад закрыццём галоўны корпус НММ будзе працаваць з 11 да 19 гадзін. 

Рэканструкцыю плануюць скончыць у 2027 годзе. Падчас яе збіраюцца аднавіць гістарычны выгляд, уключаючы ўнутраную ляпніну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула