БЕЛ Ł РУС

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак

9.08.2026 / 12:08

Nashaniva.com

«Метастазы праніклі ў косці і далей». 

Джо Байдэн. Фота: AP Photo / Susan Walsh

Рак прастаты ў былога прэзідэнта ЗША Джо Байдэна прагрэсуе і выклікае моцныя болі, расказаў ягоны сын Хантар у інтэрв'ю BBC.

«Рак распаўсюдзіўся, метастазы праніклі ў косці і далей. Гэта вельмі балюча і шмат у чым знясільваюча», — сказаў Байдэн-малодшы.

Прадстаўнікі 83‑гадовага экс-прэзідэнта адмовіліся каментаваць гэтае інтэрв'ю.

У маі 2025 года — праз амаль чатыры месяцы пасля сыходу з Белага дома — Джо Байдэн абвясціў, што пакутуе ад агрэсіўнай формы раку прастаты. У кастрычніку прадстаўнік палітыка паведаміў, што экс-прэзідэнт праходзіць курс прамянёвай і гарманальнай тэрапіі.

У апошні раз Байдэн з'яўляўся на публіцы ў чэрвені на цырымоніі адкрыцця прэзідэнцкай бібліятэкі Барака Абамы ў Чыкага, піша BILD. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула