БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя

9.08.2026 / 12:48

Nashaniva.com

Па версіі міліцыі, яны ўдзельнічалі ў пагоні за п'янай жанчынай за рулём. Відэа пагоні не паказалі. 

У Кобрыне п'яная жанчына зладзіла пагоню з міліцыяй і сутыкненне, агучылі версію кобрынскага ДТЗ у МУС. Там адно міліцэйскае аўто перакулілася, другое — урэзалася ў ступ. 

Па версіі МУС, каля 00:15 у РАУС паступіла паведамленне, што па вуліцы Дзяржынскага ездзіць нецвярозы кіроўца, які стварае пагрозу. 

Машыну знайшлі, але яна не спынілася — пачаўся пераслед з уключанымі маячкамі, распавялі ў МУС.

«Пры затрыманні парушальніка на скрыжаванні вуліц Мікалаева і Дзяржынскага адбылося сутыкненне службовага транспарту», — паведамілі ў МУС.

За стырном апынулася 52‑гадовая жыхарка Кобрынскага раёна. Агляд паказаў 0,8 праміле.

Супрацоўнікі міліцыі дастаўленыя ў бальніцу. Ніякага відэа пагоні апублікавана не было. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула